Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША пабудуюць у Румыніі супрацьракетны комплекс


У панядзелак, 28 кастрычніка, на базе ў Дэвэсэлу на поўдні Румыніі пачынаюцца працы па разьмяшчэньні элемэнтаў супрацьракетнай абароны. Пра гэта паведаміла пасольства ЗША ў Бухарэсьце.

У адпаведнасьці з пагадненьнем ЗША і Румыніі па абароне ад балістычных ракет ад 23 сьнежня 2011 года, на былой авіябазе ў Дэвэсэлу будзе разгорнуты амэрыканскі шматмэтавыя зэнітна-ракетны комплекс «Іджыс», аснашчаны ракетамі-перахопнікамі «Стэндард-3» (SM- 3).

Паводле амэрыканскай амбасады ў Бухарэсьце, кошт комплексу, прызначанага для перахопу балістычных ракет сярэдняй і меншай далёкасьці, складае 134 мільёнаў даляраў. Раней ЗША пацьвердзілі пляны разгарнуць элемэнты супрацьракетнай абароны ў Румыніі і ўвесьці іх у эксплюатацыю ў 2015 годзе.

Для ўдзелу ў цырымоніі пачатку работ па разьмяшчэньні супрацьракетнага комплексу ў Румынію прыбудзе намесьнік міністра абароны ЗША Джэймс Мілер.

Удзел Румыніі ў архітэктуры супрацьракетнай абароны НАТО зьяўляецца часткай Эўрапейскага паэтапнага адаптыўнага падыходу супрацьракетнай абароны ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG