Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеўскі кінафэстываль раздаў узнагароды. «Жыве Беларусь!» — па-за конкурсам


Франак Вячорка пасьля прагляду "Жыве Беларусь!" у Кіеве, 23 кастрычніка 2013
Франак Вячорка пасьля прагляду "Жыве Беларусь!" у Кіеве, 23 кастрычніка 2013
Гран-пры 43-га Кіеўскага міжнароднага кінафэстывалю «Маладосьць» і сэртыфікат на суму 80 тысяч грыўняў (10 тыс даляраў) атрымаў студэнцкі кароткамэтражны фільм «Чалавечая маса» рэжысэра Габрыэля Гошэ зь Вялікабрытаніі пра беспрацоўнага і бюракрата.

Пераможцам міжнароднага паўнамэтражнага конкурсу стаў фільм «Іло Іло» рэжысэра з Сынгапуру Энтані Чэна. Ён атрымаў сэртыфікат на суму 2500 даляраў.

Фільм «Гаспадары» рэжысэраў Агусьціна Таскана і Эзэкіля Радускі з Аргентыны атрымаў спэцыяльную ўзнагароду «За мастацкае ўвасабленьне адносін паміж слугамі і гаспадарамі і працяг традыцыяў Бюнюэла і Лоузі». Першае месца ў студэнцкім міжнародным конкурсе атрымаў фільм «Маці» Лукаша Асальскага, рэжысэра з Польшчы.

Фільм «Жыве Беларусь!» паказалі 23-га кастрычніка ў кінатэатры «Кіеў» у пазаконкурснай праграме фэстывалю. У конкурсе ён ня мог удзельнічаць, паколькі быў зьняты ў мінулым годзе. На паказе прысутнічалі студэнты, кінакрытыкі, журналісты. Сярод іншых, вядомы журналіст і аўтар украінскай службы нашага радыё — Віталь Портнікаў.

Пасьля фільму суаўтары фільму Францішак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч адказалі на пытаньні гледачоў.

У гэтым годзе на фэстывалі было паказана каля 300 фільмаў з паўсотні краінаў сьвету. За прыз у паўнамэтражным конкурсе спаборнічалі 12 фільмаў. Спэцыяльным госьцем фэстывалю стаў рэжысэр Ульрых Зайдль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG