Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кросенцы» — фэстываль беларускага ткацтва на Веткаўшчыне


У фэстывалі ткацтва ўдзельнічаў трэцякласьнік з Гомеля
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:51 0:00

У фэстывалі ткацтва ўдзельнічаў трэцякласьнік з Гомеля

27 кастрычніка ў вёсцы Неглюбка Веткаўскага раёну ладзіўся адмысловы фэст ткацтва «Кросенцы». Арганізатарамі яго выступілі Веткаўскі музэй народнай творчасьці й мясцовыя ўстановы культуры.

Пра даматканыя неглюбскія ручнікі ведае ці ня ўвесь сьвет. Яны ёсьць нават на выставе ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Як і слуцкія паясы, неглюбскія ручнікі — выдатныя ўзоры матэрыяльнай культуры беларусаў.

У Неглюбцы, дзе ледзь ня кожная жанчына ўмела ткаць і вышываць, згадваюць і сваіх найлепшых майстрых — Настасьсю Хрушчову, Эўфрасіньню Дзямчыхіну, Настасьсю Сарасеку. Прынамсі, пра іх майстэрства апавяла 83-гадовая Тацяна Дзямчыхіна, сама надзвычай здатная вясковая ўмеліца й ткачыха. І дадала:

«Нашы бабулі й прабабулі ткалі. І іхнія бабулі й прабабулі ўсё таксама прыгожа рабілі. Адтуль і павялося. Не было ж даўней нейкага сітцу — усё тканае. Што свая рука зробіць, то цела й зносіць».

Неглюбскія ручнікі
Неглюбскія ручнікі




Тацяна Дзямчыхіна
Тацяна Дзямчыхіна
«Кросенцы» ў Неглюбцы нібы паглыбілі мінулагодняе «Сьвята беларускага ручніка», якой прайшло тут зь ініцыятывы Гомельскай абласной управы культуры.

Вядома, ня ўсё атрымалася так, як хацелася. З-за дажджу ўсю экспазыцыю давялося перамясьціць у сельскі дом культуры. Але ж і тут арганізатары выставілі партрэты сваіх знакамітых ткачых, лепшыя ўзоры ручнікоў, даматканых посьцілак, тутэйшых дзявочых і жаночых строяў.

Вяскоўцаў - поўная заля
Вяскоўцаў - поўная заля


Дырэктарка Веткаўскага музэю народнай творчасьці Галіна Нячаева падала прысутным майстар-клясу па апрананьні няглюбскіх строяў, а Людміла Кавалёва паказала, як у гуртку «Ніток» пры сельскім доме культуры маладыя вяскоўцы спасьцігаюць асновы няглюбскага ткацтва. Гурток, дарэчы, наведвае па выхадных і ўнук Кавалёвай — трэцяклясьнік Косьцік Кулікоў з Гомля. Прыяжджае да бабулі на выходныя з бацькамі — і вучыцца ткаць. Нароўні зь мясцовымі дзяўчынкамі.

На фэсьце выступіла шмат музычна-песенных гуртоў: «Стаўбунскія вячоркі» з аднайменнай вёскі, «Млын Сонца» з Гомля, «Вясёлыя музыкі» зь Веткі, «Спадчына» са Сьвяцілавіч, а таксама расейскія суседзі — фальклёрны гурт «Уцеха» зь вёскі Верашчакі Навазыбкаўскага раёну.

Гурт "Млын сонца" з Гомля
Гурт "Млын сонца" з Гомля


Расейскі гурт "Уцеха"
Расейскі гурт "Уцеха"


Выступаюць гомельскія талакоўцы
Выступаюць гомельскія талакоўцы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG