Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэрам крымскіх татараў абраны Рэфат Чубараў


Выступае Рэфат Чубараў

Выступае Рэфат Чубараў

У Сімфэропалі новым старшынём Мэджлісу крымска-татарскага народу ў нядзелю абраны Рэфат Чубараў, які раней займаў пасаду першага намесьніка кіраўніка Мэджлісу.

На 1-й сэсіі шостага курултая крымскіх татараў за абраньне Чубарава прагаласавала 126 дэлегатаў, за яго суперніка — намесьніка старшыні Мэджлісу Рэмзі Ільясава — прагаласавала 112 дэлегатаў.

З 1991 года Чубараў першы намесьнік старшыні Мэджлісу, а зь 2009 году прэзыдэнт Сусьветнага кангрэсу крымскіх татараў. Зь лістапада 2010 году — дэпутат Вярхоўнай Рады Крыму, старшыня дэпутацкай фракцыі «Курултай — Рух».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG