Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маргвелашвілі набірае больш за 65% галасоў на выбарах прэзыдэнта Грузіі


Георгій Маргвелашвілі на выбарчым участку
Георгій Маргвелашвілі на выбарчым участку
Паводле зьвестак экзыт-полаў, на прэзыдэнцкіх выбарах у Грузіі лідаруе кандыдат ад «Грузінскай мары» Георгій Маргвелашвілі. Па дадзеных экзыт-полу ACT, ён набраў 68%, Давід Бакрадзэ — на другім месцы (17,1%).

Паводле GFK, Маргвелашвілі набраў 66,7%, вынік Бакрадзэ — 20,2 % галасоў.

Экс-сьпікер парлямэнту Грузіі Ніно Бурджанадзэ займае трэцяе месца: паводле экзыт-полаў ACT, яна набірае — 9,9 %, паводле дадзеных GFK — 7,5%.

Партыя дзейнага прэзыдэнта краіны Міхэіла Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух» абвінаваціла ўладу ў спробе задаволіць так званыя «карусэлі» на выбарчых участках. А партыя кандыдата ў прэзыдэнты, экс-сьпікера Ніно Бурджанадзэ «Дэмакратычны рух» абвінаваціла кіроўную «Грузінскую мару» ў агітацыі ў дзень выбараў,

З абраньнем новага прэзіыэнта ў краіне ўступаюць у сілу папраўкі ў Канстытуцыю, прынятыя ў 2010 годзе, па якіх рэальная ўлада будзе сканцэнтраваная ў руках прэм’ер-міністра. Папраўкі, прынятыя нядаўна, невялікім чынам абмяжоўваюць і паўнамоцтвы прэм’ера, пры гэтым павялічваецца роля парлямэнту. Прэзыдэнт жа фактычна будзе выконваць прадстаўнічыя функцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG