Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвіслач: 150-я ўгодкі паўстаньня Каліноўскага адзначылі пад наглядам міліцыі

Ушанаваньне паўстанцаў 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага сёлета ў Сьвіслачы, няглядзячы на юбілейныя 150-ыя ўгодкі паўстаньня, сабрала, як ніколі мала людзей.

І як ніколі раней, шмат міліцыянтаў у цывільным і нават некалькі відэапэратараў, таксама ў цывільным, фільмавалі на камэры.


Сёньня ў Сьвіслачы ўшанаваць паўстанцаў прыехала ня болей за 50 чалавек. Пераважна гэта былі гарадзенцы, актывісты з Ваўкавыску, мясцовыя актывісты і адзіны мянчук — кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Урачыстасьці адбываліся традыцыйна: усклалі кветкі на магіле Віктара Каліноўскага — брата Кастуся Каліноўскага на гарадзкіх могілках, затым арганізавана прайшлі па Сьвіслачы да помніка Кастуся Каліноўскага, а таксама да помніка Рамуальду Траўгуту і ўсклалі там кветкі.

У Якушоўцы гучаў "Магутны Божа"

У Якушоўцы гучаў "Магутны Божа"


Усклалі кветкі да помніка Рамуальду Траўгуту

Усклалі кветкі да помніка Рамуальду Траўгуту



Прамовы выступоўцаў былі кароткія і зводзіліся да таго, што героі Беларусі не забытыя і будуць заўсёды шанавацца нашчадкамі. У Сьвіслачы зусім не выкарыстоўвалася нацыянальная сымболіка, паводле мясцовых актывістаў, міліцыянты заранёў аб гэтым папярэдзілі.

На помніку Каліноўскаму зьявілася новая шыльдачка

На помніку Каліноўскаму зьявілася новая шыльдачка



Пасьля Сьвіслачы ўсе арганізавана пераехалі ў Якушоўку, на сядзібу Каліноўскіх. Усклалі кветкі каля крыжа, разгарнулі бел-чырвона-белыя сьцягі і прасьпявалі «Магутны божа». А пасьля зрабілі традыцыйны агульны здымак на памяць.

Побач з помнікам Каліноўскаму прамаўляе Аляксей Янукевіч, кіраўнік партыі БНФ, адзіны з менчукоў, хто ў гэты дзень даехаў у Сьвіслач

Побач з помнікам Каліноўскаму прамаўляе Аляксей Янукевіч, кіраўнік партыі БНФ, адзіны з менчукоў, хто ў гэты дзень даехаў у Сьвіслач



Увесь гэты час за дзеямі назіралі міліцыянты і фільмавалі на некалькі камэраў, але нікога не затрымоўвалі.

На магіле Віктара Каліноўскага

На магіле Віктара Каліноўскага

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG