Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выглядае камэра асуджаных на сьмерць? (фільм)


На Youtube зьявіўся трэці фільм Віктара Трацякова з шэрагу «Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнага пакараньня» — рэлігійны: «Чалавек ня мае права забіраць Жыцьцё іншага чалавека, якое даў Бог».

Пра сьмяротнае пакараньне с пункту гледжаньня хрысьціянскай этыкі разважаюць праваслаўны сьвятар Аляксандр Шрамко, ксёндз Мікалай Ціхановіч і рэлігіязнаўца, сябра Хельсінскага Камітэту Віктар Адзіночанка.

У фільме скарыстаныя кадры зь 5-га Сусьветанага Кангрэсу супраць сьмяротнага пакараьння ў Мадрыдзе (чэрвень 2013 года), кадры з Музэю генацыду (Вільня), а таксама з камэры сьмяротнікаў у менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Таксама цытуецца пасланьне Папы Рымскага Францішка да 5-га Сусьветнага Кангрэсу супраць сьмяротнага пакараньня: «Пакараньне сьмерцю павінна быць замененае на іншае, якое бы прадугледжвала шанец для злачынцы задумацца над сваімі правінамі і выправіцца, а нявіннаму падаравала бы надзею на справядлівасьць».



Гэты фільм быў прэзэнтаваны на 3-м Беларускім праваабарончым форуме, які праходзіць зараз у Вільні на панэлі супраць сьмяротнага пакараньня і быў зь цікавасьцю сустрэты яго ўдзельнікамі.

Як адзначае сайт Вясны, Рэжысэр фільма Віктар Трацякоў паведаміў, што «Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнага пакараньня», — гэта вынік супольнай працы дакумэнталістаў і праваабаронцаў, якая пачалася ў 2010 годзе зь фільму «Прычына сьмерці — прочырк», прысьвечанага тэме нявыдачы целаў пакараных сьмерцю."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG