Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што такое сучасная расейская моладзь? Адказ на пытаньне знайшоўся досыць нечакана ў бэльгійскай кароткамэтражцы «Лета з Антонам», зьнятай ураджэнкаю Славеніі Яснаю Краінавіч. Фільм я паглядзеў на міжнародным кінафэстывалі «Маладосьць», які заканчваецца сёньня ў Кіеве і дзе між іншага прэзэнтавалі «Жыве Беларусь!».

Трынаццацігадовы жыхар расейскай глыбінкі Антон Белякоў — звычайны хударлявы падлетак — жыве з бабуляй. Зь фільму даведваемся, што у хлопчыка яшчэ ёсьць і мама, але яна, як кажа сам герой, «п’е і гуляе», і кантакт зь ёй абмежаваны законам.
Там яго навучаць рукапашнай барацьбе, страляць, забіваць і патлумачаць, што галоўныя ворагі Расеі — мусульмане, чачэнскія тэрарысты.

Мара і сэнс жыцьця Антона, прынамсі на летніх вакацыях, паехаць у ваенна-патрыятычны летнік «Каскад».

Там яго навучаць рукапашнай барацьбе, страляць, забіваць і патлумачаць, што галоўныя ворагі Расеі — мусульмане, чачэнскія тэрарысты. Кіраўнік, якога называюць няйнакш як «таварыш капітан», па-ваеннаму распавядзе, што з ісламскімі «шакаламі», якія пасягаюць на зямлю рускую, інакш як аўтаматам размаўляць нельга. Хлопчыкаў рыхтуюцт забіваць бяз жалю і без сумневаў, не марудзячы. А каб зламаць унутраныя табу, дзецям пакажуць «Лезгінку» — грубую нарэзку відэа разнастайных баявых акцыяў, зладжаных чачэнцамі супраць расейскіх войскаў.



У фінальных тытрах сьцьвярджаецца, што больш за 60 адсоткаў расейскіх хлопчыкаў праходзяць падрыхтоўку ў такіх ваенна-патрыятычных летніках, як «Каскад».

Усе гэтыя тыдні, праведзеныя ў летніку, Антона не палохае і не засмучае брутальнасьць вайсковага побыту, пад’ём-адбой, начныя трэніроўкі. Акрамя фізычнага выхаваньня, ёсьць і духоўнае. Хлопчыкі ня могуць пачаць і скончыць прыём ежы, не памаліўшыся паводле праваслаўнага абраду.

У фінальных тытрах сьцьвярджаецца, што больш за 60 адсоткаў расейскіх хлопчыкаў праходзяць падрыхтоўку ў такіх ваенна-патрыятычных летніках, як «Каскад». А пры Пуціну пасьля 1999 г. колькасьць такіх ваенна-патрыятычных летнікаў з праваслаўным ухілам узрасла шматкроць.

Як распавядае ў фільме капітан дзецям, «Расея — гэта не Масква. Чым далей ад Масквы — там больш Русью пахнет»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG