Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская апазыцыя правядзе сёньня шэсьце ў цэнтры Масквы


У цэнтры Масквы сёньня ў сувязі з шэсьцем апазыцыі на некалькі гадзін будзе абмежаваны рух аўтамабільнага транспарту на ўчастку Бульварнага кальца.

Па зьвестках гарадзкога ўпраўлення МУС, парадак падчас шэсьця будуць забясьпечваць каля трох тысяч паліцыянтаў.

Апазыцыя праводзіць марш у падтрымку абвінавачаных па так званай «балотнай справе» і іншых палітвязьняў. Арганізатарамі акцыі выступаюць «Камітэт пратэстных дзеяньняў » і «Камітэт 6 траўня». На гэтым тыдні ўлады ўзгаднілі з апазыцыяй шэсьце з колькасьцю ўдзельнікаў да 20 тысяч. Актывісты плянуюць прайсьці ад Пушкінскай плошчы па бульварах да Тургенеўскай плошчы.
Пад сьледзтвам цяпер 25 чалавек, двое асуджаныя. 17 зь ліку абвінавачаных у турмах, трое — пад хатнім арыштам.

«Балотная справа» зьвязана зь беспарадкамі на Балотнай плошчы ў Маскве ў траўні 2012 года, калі ўзгодненая з уладамі апазыцыйная акцыя перарасла ў сутычкі з паліцыяй. Апазыцыянэры лічаць справу сфабрыкаванай па палітычных матывах.

Як адзначаецца на сайце «Камітэту 6 траўня», пад сьледзтвам цяпер 25 чалавек, двое асуджаныя. 17 зь ліку абвінавачаных у турмах, трое — пад хатнім арыштам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG