Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За два месяцы Мікалая Дзядка двойчы пакаралі карцэрам


Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Вязень магілёўскай турмы Мікалай Дзядок за апошнія два месяцы двойчы быў пакараны карцэрам.

Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведаміла жонка актывіста Валерыя Хоціна.

«Вядома зь ягоных лістоў, што двойчы трапляў у ШЫЗА. У верасьні на 10 сутак, а ў кастрычніку на 5, у самым пачатку месяца. За што пакаралі? Пра верасень напісаў, што нібыта прычапіліся да таго, што быў у камэры ў спартовым строі. А пра кастрычнік не напісаў, таму ня ведаю.

Яшчэ адзін зуб яму вырвалі. Такім чынам ён ужо 2 зубы страціў за гэтыя тры гады. А так кажа, што ўсё нармальна. Пісаў, што на 15 кастрычніка яшчэ не ўключылі ацяпленьне. Але, казаў, што збольшага ня гэтак холадна і можна трываць.»

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок, асуджаны на 4 гады зьняволеньня за напады на будынкі, адбывае пакараньне ў магілёўскай турме, дзе таксама трымаюць былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча. Паводле апошніх лістоў Мікалая Статкевіча, ацяпленьне ў ягонай камэры на сярэдзіну кастрычніка было ўключанае. «Магчыма, там даюць цяпло паэтапна, у розныя часткі турмы», — мяркуе Валерыя Хоціна.
XS
SM
MD
LG