Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 кастрычніка: МВФ пра стан беларускай эканомікі, дзень народзінаў Біла Гэйтса


Якія крэдыты атрымалі ад Міжнароднага валютнага фонду эўрапейскія краіны? (У мільярдах даляраў)
Якія крэдыты атрымалі ад Міжнароднага валютнага фонду эўрапейскія краіны? (У мільярдах даляраў)

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Брыфінг па выніках працы місіі МВФ адносна маніторынгу беларускай эканомікі. Прадстаўніцтва МВФ у Менску (вул. Валадарскага 6, 1 паверх), пачатак а 16.00.

28 кастрычніка – Дзень незалежнасьці Чэхіі.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1523 – у Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра».

1939 – у Беластоку пачаў працу Народны Сход Заходняй Беларусі, які прыняў Дэклярацыю пра ўключэньне Заходняй Беларусі ў склад БССР.

У гэты дзень нарадзіліся:

1845 – Зыгмунт Урублеўскі, навуковец-фізык, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гг.

1884 – Фларыян Ждановіч, актор, рэжысэр, тэатральны дзяяч, адзін з заснавальнікаў прафэсійнага беларускага тэатру.

1903 – Іўлін Во, ангельскі пісьменьнік.

1955 – Біл Гэйтс, заснавальнік кампутэрнай кампаніі «Майкрасофт».

1967 – Джулія Робэртс, амэрыканская акторка.

У гэты дзень памерлі:

1704 – Джон Лок, брытанскі пэдагог і філёзаф.

1993 – Юрый Лотман, савецкі літаразнаўца.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:

«Мы тлумачым людзям, што калі ніхто не сьмяяўся хоць бы над адной зь іх ідэяў, яны, магчыма, недастаткова творча падыходзяць да працы».

«У маіх дзяцей, вядома, будзе кампутар. Але перш за ўсё яны атрымаюць кнігі».

«Цудоўна сьвяткаваць свой посьпех, але больш важным зьяўляецца ўменьне выносіць урокі з сваіх правалаў».


Біл Гэйтс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG