Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыбаўскайце: Саміт у Вільні – не пра Беларусь


Даля Грыбаўскайце

Даля Грыбаўскайце

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце сказала Радыё Свабода, што выключае магчымасьць прыезду Аляксандра Лукашэнкі на саміт «Усходняга партнэрства» Эўразьвязу, які пройдзе ў Вільні 28-29 лістапада.

«Мы паслалі запрашэньне Беларусі, але ўсім ясна, што ў Вільню могуць прыехаць толькі тыя людзі, якія не знаходзяцца ў чорным сьпісе,» – сказала прэзыдэнт Літвы.

Адказваючы на пытаньне, ці яна не баіцца, што на віленскім саміце крэсла Беларусі застанецца пустым, як было на папярэднім саміце «Усходняга партнэрства» ў Варшаве ў верасьні 2011 году, Даля Грыбаўскайце адзначыла:

«Справа не ў пустым крэсьле. Для Беларусі будзе карысна паўдзельнічаць у саміце ў Вільні, але гэты саміт пераважна не датычыць Беларусі. Гэты саміт датычыць Украіны, Малдовы і Грузіі – краінаў, якія ўжо падрыхтавалі шмат са сваіх хатніх заданьняў. Праўдападобна, мы здолеем значна прасунуцца ўперад на шляху эўрапейскай інтэграцыі. Мы рыхтуемся завізаваць пагадненьні аб вольным гандлі з Малдовай і Грузіяй. І мы вельмі блізкія да падпісаньня дамовы аб асацыяцыі з Украінай».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG