Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэньні Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савета ў Менску памылкова сеў у крэсла, якое прызначалася Ўладзімеру Пуціну.

«Не так селі», — пажартаваў Лукашэнка, паўтарыўшы знакамітае выказваньне прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына, паведамляе «Інтэрфакс».

5 траўня 1999 года Ельцын сказаў: «Не так селі», і пасьля паўзы скончыў: «Сьцяпашын — першы намесьнік. Выпраўцеся. Сяргей Вадзімавіч, перасядзьце». Пасьля гэтага Сяргей Сьцяпашын заняў крэсла побач з прэм’ерам Яўгенам Прымаковым. Неўзабаве Сьцяпашын быў прызначаны прэм’ерам замест адпраўленага ў адстаўку Прымакова. Пасьля фраза стала афарызмам,піша DELFI.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG