Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін: «У засьценках ўсё кіруецца ў Аляксандра Рыгоравіча»


Расейскія мэдыі распавялі пра дыялёг, які адбыўся на пачатку саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД у Менску.

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў крыкнуў расейскаму прэзыдэнту Ўладзімеру Пуціну, што ў яго не працуе мікрафон, распавядае «Коммерсант».

«У нас усё працуе», — пакрыўджана сказаў Лукашэнка.

Пуцін сказаў, што будзе гаварыць грамчэй. Тады Назарабаеў зноў крыкнуў, што «не працуе».

Тады Лукашэнка сказаў:

«Працуе ўсё! Тут кіруецца, за сьценкай».

«У засьценках ўсё кіруецца ў Аляксандра Рыгоравіча», — адрэагаваў Уладзімер Пуцін.

«Не кіруецца. Не працуе, — упарта прамармытаў Назарбаеў.

Лукашэнка зрабіў выгляд, што жарту не заўважыў, пішуць «Известия».




Відэа тэлеканалу «Расея 24». Жарт на 54-й сэкундзе

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG