Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз дае грошы на дэмакратыю


Дырэктар фонду падтрымкі дэмакратыі Ежы Памяноўскі (Jerzy Pomianowski)

Дырэктар фонду падтрымкі дэмакратыі Ежы Памяноўскі (Jerzy Pomianowski)

Актывісты, якія дзейнічаюць на карысьць дэмакратыі ў суседніх з Эўразьвязам краінах, атрымаюць грашовую падтрымку з Брусэля.

Эўрапейскі фонд падтрымкі дэмакратыі, які быў створаны некалькі месяцаў таму з мэтай дапамогі асобам, якія змагаюцца за дэмакратыю ў суседніх з Эўразьвязам краінах, ухваліў першыя фінансавыя рашэньні.

Сярод 180 пададзеных праектаў для фінансавай падтрымкі было выбрана шэсьць.

Як паведаміў у інтэрвію Польскаму радыё дырэктар фонду Ежы Памяноўскі, у прыватнасьці грошы атрымае адзін з блогераў у Азэрбайджане:

«Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ён арганізаваў інтэрнэтны тэлеканал і два тыдні перадаваў навінныя перадачы на сваю краіну. Такім чынам ён істотна пашырыў кола доступу да незалежнай інфармацыі».

Фонд таксама падтрымаў грашыма праекты ў Грузіі, Армэніі, Сырыі і Эгіпце — агульнай сумай на 500 тысячаў эўра.

Фонд таксама дзейнічае ў крызісных сытуацыях, калі абаронцы правоў чалавека маюць патрэбу ў хуткай дапамозе. Да гэтага часу гэта было немагчыма з-за існуючых працэдур.

Фонд не заўсёды публікуе прозьвішчы асоб, якія атрымліваюць дапамогу, паведаміў спадар Памяноўскі:

«Напрыклад, у Эгіпце пошук сродкаў з-за мяжы лічыцца заганным. У выпадку ж Беларусі ці Азэрбайджану такія людзі могуць трапіць нават у турму».

Эўрапейскі фонд падтрымкі дэмакратыі мае бюджэт на бліжэйшыя тры гады памерам у 20 мільёнаў эўра.
XS
SM
MD
LG