Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чырвоны сьцяг СССР усталявалі на шкляным купале новага будынку музэю Вялікай Айчыннай вайны ў Менску, які знаходзіцца каля стэлы «Менск — горад-герой».

Купал, паводле задумы архітэктара Віктара Крамарэнкі, мае сымбалізаваць пераможаны Райхстаг. Пад ім будзе месьціцца апошні пункт экспазыцыі музэю — «Заля Перамогі».

Музэй на новым месцы адкрыецца ў ліпені наступнага году.

Раней паводле праекту плянавалася, што на купале будзе вісець дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг Рэспублікі Беларусь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG