Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў прапануе распусьціць ЭўрАзЭС


Нурсултан Назарбаеў, Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін

Нурсултан Назарбаеў, Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін

Прэзыдэнт Казахстану прапануе ліквідаваць адну са шматлікіх інтэграцыйных структур на постсавецкай прасторы.

Як паведамляе РИА «Новости», прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў прапануе распусьціць Эўразійскую эканамічную супольнасьць (ЭўрАзЭС), бо няма неабходнасьці ў існаваньні дзьвюх паралельных арганізацый.

«Гэтая арганізацыя нам не патрэбная, трэба закрываць, гэта дакладна», — сказаў Назарбаеў, які прымае ўдзел у пасяджэньні Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады — кіраўнічай структуры Мытнага саюзу.

Паводле ягоных слоў, «трэба гэта вырашаць, таму што дзьве паралельныя арганізацыі з падобнымі правіламі не патрэбныя».

У ЭўрАзЭС уваходзяць Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан і Узбэкістан.

У Мытны саюз уваходзяць Расея, Беларусь і Казахстан.

«Кіргізстан і Таджыкістан можна далучыць як назіральнікаў у Мытны саюз. Армэнія павінна таксама прайсьці ўсе працэдуры, якія прайшлі Беларусь, Казахстан і Расея, і стаць сябрам Мытнага саюзу», — заявіў Назарбаеў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG