Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Восеньскі фэст беларускамоўнай музыкі сёньня ў Менску


Музычны фэстываль «Acoustic Yellow Fest» пройдзе 24 кастрычніка ў рок-бары «Крылы» пры інфармацыйнай падтрымцы Радыё Свабода.

Адзін з арганізатараў канцэрту Мікіта Броўка адзначыў у інтэрвію Свабодзе, што гэта ўжо традыцыйны фэст маладых выканаўцаў:

«На гэты раз фэстываль атрымаў восеньскі колер — жоўты. Усіх чакае цёплы акустычны вечар ва ўтульным бары. Будзе гучаць беларуская музыка і беларуская мова ад найлепшых маладых выканаўцаў! На канцэрце выступяць: Сяргей Башлыкевіч, гурт «Голая Манашка», гурт «HURMA», гурт «Martin S».

Арганізатары абяцаюць студэнтам і школьнікам зьніжкі.

Радыё Свабода разыграе кніжкі Бібліятэкі Свабоды і дыскі зь песьнямі ад Саўкі і Грышкі ў выкананьні Лявона Вольскага.

XS
SM
MD
LG