Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін актывіст атрымаў пяць сутак


Віталь Васількоў
Віталь Васількоў

У Менску затрыманыя актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Эўрапейская Беларусь», арганізацыі «Zмена» (кампанія «Гавары праўду») і нацыянал-бальшавіцкага руху.

Сёньня стала вядома, што актывіст «Zмены» Віталь Васількоў быў пакараны арыштам на 5 сутак, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Прычына арышту актывіста высьвятляецца. Васількоў быў затрыманы ўвечары 23 кастрычніка. Пра гэта ён пасьпеў перадаць па тэлефоне Аляксандру Арцыбашаву.

Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Моўчана затрымалі на працоўным месцы. Суд даў яму пяць сутак.

23 кастрычніка лідэра беларускіх нацболаў Яўгена Контуша асудзілі за дробнае хуліганства на пяць сутак. Чакаецца, што сёньня будуць судзіць актывіста Дзьмітрыя Піліпенку, якога затрымалі ля прахадной заводу.

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» зь Дзяржынску Аляксандар Тарнагурскі выкліканы позвай на допыт у мясцовы РАУС.

Лідэр «Zмены» Павал Вінаградаў атрымлівае званкі на мабільны тэлефон зь незнаёмых нумароў, а сёньня раніцай да іх дадому прыходзіў інспэктар міліцыі, які прапаноўваў Паўлу зайсьці ў пастарунак. Павал адмовіўся. У фэйсбуку ён паведаміў, што невядомыя некалькі разоў спрабавалі зайсьці ў кватэру, але ён не адчыніў дзьвярэй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG