Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вяртаньне зімовага часу


У ноч на нядзелю 27 кастрычніка стрэлкі гадзіньнікаў у Эўропе перавядуць на гадзіну назад, і краіны вернуцца да зімовага часу.

У Беларусі гадзіньнікаў не пераводзяць, як і ў Расеі, дзе адмянілі зімовы час у 2011 годзе.

Ад 27 кастрычніка розьніца ў часе паміж Менскам і Вільняй будзе складаць адну гадзіну, паміж Менскам і Варшавай – дзьве гадзіны.

Сэнс пераводу гадзіньнікаў просты – максымальна сумясьціць працоўны час са сьветлым часам сутак. Упершыню ў сьвеце пераход на летні час адбыўся у Вялікай Брытаніі ў 1908 годзе. Злучаныя Штаты пачалі пераводзіць гадзіньнікі ў 1917 годзе, падчас Першай сусьветнай вайны. У Расеі першы раз пераход на летні час адбыўся ў ліпені 1917 году. У СССР адпаведны пераход праводзіўся да 1930 году, потым ён быў скасаваны і адноўлены толькі праз паўстагодзьдзя – у 1981 годзе. З таго часу да 2011 году ён дзейнічаў і ў Беларусі.

Чым бліжэй краіна разьмешчана да полюсаў зямнога шару, тым болей сэнсу мае зьмена часу, бо працягласьць сьветлага часу сутак істотна адрозьніваецца ў залежнасьці ад пары году. У той жа час краіны, якія разьмешчаныя каля экватару, час не пераводзяць, бо там гэта ня мае сэнсу.

Пераход на летні час у Эўропе адбудзецца ў апошнюю нядзелю сакавіка 2014.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG