Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двухбаковыя сустрэчы прэзыдэнтаў – ужо сёньня


Сёньня ў Менск пачынаюць прылятаць дэлегацыі краін СНД. 24 кастрычніка яны будуць удзельнічаць у трох мерапрыемствах.

Гэта, па-першае, паседжаньне Вышэйшай рады Эўразійскай эканамічнай камісіі з удзелам прэзыдэнтаў Беларусі, Казахстану і Расеі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яны разгледзяць заяўку на далучэньне да гэтай структуры Армэніі.

У гэты час ужо праходзіць паседжаньне міністраў замежных спраў краін СНД.

І, нарэшце, сёньня прадугледжаныя двухбаковыя сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый. Хто і з кім будзе сустракацца, вырашаецца на роўні кіраўніцтва асобных краінаў, паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе СНД.

Сам саміт з удзелам кіраўнікоў дэлегацыяў 11 краінаў пачнецца 25 кастрычніка 11-й гадзіне.
XS
SM
MD
LG