Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юбілейная «Бардаўская восень» пройдзе бяз конкурснай праграмы


25–27 кастрычніка ў Бельску-Падляскім і Беластоку пройдзе традыцыйны фэст беларускай аўтарскай песьні «Бардаўская Восень 2013». Сёлета фэстываль сьвяткуе 20-годзьдзе.

Старшыня «Зьвязу дзеля адукацыі і прамоцыі беларускай культуры» і арганізатар фэстывалю Ігар Лукашук распавёў у інтэрвію Радыё Свабода: асаблівасьць сёлетняй «Бардаўскай восені» ў тым, што фэстываль не прадугледжвае конкурснай праграмы.

«Будзе дзьве часткі фэстывалю. У першай, якая называецца „Вытокі“ і якая ахопіць першыя 10 гадоў фэстывалю, выступяць Алесь Камоцкі, Кася Камоцкая, Віктар Шалкевіч, Альжбэта Бэзюк, Алег Кабзар, Дарафей Фіёнік. Другая частка, „Новыя плыні“ — гэта прэзэнтацыя новага пакаленьня бардаў, якія вырасьлі і фармаваліся на традыцыях „Бардаўскай восені“. Тут можна будзе паслухаць Паліну Рэспубліку, Яўгена Барышнікава, Тамаша Суліму, гурты Re1ikt, Helisa, „Нельга забыць“, „Босае сонца“, ILO&friends, а таксама Зьмітра Вайцюшкевіча & WZ Orkiestra», — заявіў Ігар Лукашук.

Таксама арганізатары абяцаюць музычна-размоўную сустрэчу. На ёй у нязмушанай атмасфэры прагучаць успаміны тых, хто ладзіў фэстываль у розныя гады.
XS
SM
MD
LG