Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чарговы суд «Вольнага гораду»: справа спыненая


Сяргей Няроўны

Сяргей Няроўны

Суд Крычаўскага раёну Магілёўскай вобласьці спыніў справу супраць журналістаў незалежнай газэты «Вольны горад».

Супрацоўнікі Чэрыкаўскага ПМК-280 Конеў і Байгола адмовіліся ад прэтэнзіяў да журналістаў.

Пра гэта ў судзе заявіла Кацярына Гадунова, адвакатка пазоўнікаў. Яна, праўда, адмовілася адказаць на пытаньне, якія прычыны такога рашэньня.

Конеў і Байгола хацелі атрымаць ад «Вольнага гораду» 16 мільёнаў рублёў за маральныя пакуты. Яны палічылі зьняважлівай для сябе публікацыю «З абвяржэньнем пачакаем». У ёй журналісты цьвердзілі, што Конеў і Байгола працуюць у ПМК без кантрактаў.

Сяргей Няроўны, рэдактар «Вольнага горада», лічыць: пазоўнікі адмовіліся ад прэтэнзіяў, бо ў Чэрыкаўскім райвыканкаме адбыліся кадравыя зьмены.

Кіраўніка чэрыкаўскай адміністрацыі Мікалая Кадаценку перавялі кіраваць Бялыніцкім раёнам.

Няроўны перакананы, што менавіта Кадаценка падбіваў на суд супраць журналістаў.
XS
SM
MD
LG