Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыяльную сетку Pinterest ацанілі на 3,8 млрд даляраў


Кошт сацыяльнай сеткі Pinterest вырас больш, чым на 50%, склаўшы 3,8 млрд. даляраў.

У Pinterest кажуць, што ім удалося атрымаць 225 млн. даляраў інвэстыцый ад групы інвэстараў, паведамляе Бі-бі-сі.

Гэтая сацсетка, якая ўяўляе сабой віртуальны альбом з выявамі, існуе ўжо тры гады.

У кампаніі адзначаюць, што зьбіраюцца выкарыстоўваць сродкі на міжнароднае разьвіцьцё і распрацоўку мабільных сэрвісаў.

Кампанія, якая базуецца ў Сан-Францыска, нядаўна адкрыла свае офісы ў Вялікабрытаніі, Францыі і Італіі.
XS
SM
MD
LG