Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве запатрабавалі вызваленьня беларускіх палітвязьняў


Фота з сайту charter97.org

Фота з сайту charter97.org

Акцыя салідарнасьці зь імі прайшла сёньня ля ўваходу ў Варшаўскі ўнівэрсытэт.

Як паведаміў сайту charter97.org адзін зь яе арганізатараў Вячаслаў Сіўчык, непасрэднай падставай для яе правядзеньня стаў ліст палітвязьня Мікалая Аўтуховіча, у якім ён апісвае становішча вязьняў беларускіх турмаў і распавядае пра ціск з боку адміністрацыі ў свой адрас.

«У гэтай сытуацыі мы абавязаны яго падтрымаць. Мікалай Аўтуховіч ужо пяць гадоў знаходзіцца ў жудасных умовах, але не спыніў сваю барацьбу. Мы б хацелі, каб за гэтай акцыяй пайшлі новыя мерапрыемствы ў падтрымку як ваўкавыскага прадпрымальніка, так і астатніх дзесяці палітвязьняў. У Беларусі цяпер цяжкая сытуацыя, ёсьць усе перадумовы для таго, каб казаць пра ўзмацненьне рэпрэсій ва ўмовах эканамічнай разрухі. Беларусы за мяжой маюць больш магчымасьцяў для правядзеньня такіх акцый і павінны іх арганізоўваць, асабліва напярэдадні саміту ў Вільні».

Удзельнікі акцыі, якая працягвалася амаль гадзіну, трымалі ў руках нацыянальныя сьцягі і партрэты палітвязьняў. Мінакам, многія з якія падыходзілі да іх і цікавіліся сытуацыяй у Беларусі, раздавалі ўлёткі і прапаноўвалі напісаць лісты падтрымкі палітвязьням у нашай краіне.

Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч — былы прадпрымальнік з Ваўкавыску і вэтэран вайны ў Аўганістане — знаходзіцца за кратамі з 8 лютага 2009 году. Асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы за захоўваньне некалькіх патронаў.
XS
SM
MD
LG