Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва блёка хрысьціянскіх партый ХДС/ХСС і Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПГ) пачынаюць перамовы аб фармаваньні так званай «вялікай кааліцыі».

Асноўныя тэмы бягучай палітыкі будуць абмяркоўвацца паміж партнэрамі ў 12 рабочых групах. Сярод галоўных пытаньняў — эканоміка, энэргетыка, зьнешняя палітыка, абарона, фінансы і дзяржбюджэт.

Кіраўніцтва фармваньнем кааліцыі возьме на сябе каардынацыйная група, якая складаецца зь лідэраў трох партый. Перамовы аб стварэньні ўрадавай кааліцыі павінны завяршыцца да канца лістапада. Стварэньне новага ўраду Нямеччыны чакаецца не пазьней за каляды.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG