Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11-я гадавіна бойні на Дуброўцы


Цырымонія памяці 2012 году. Архіўнае фота

Цырымонія памяці 2012 году. Архіўнае фота

У Маскве ўспамінаюць ахвяр тэракту ў Тэатральным цэнтры на Дуброўцы, захопленым баевікамі роўна 11 гадоў таму.

Тры дні ў будынку ўтрымліваліся 916 гледачоў і артыстаў м’юзыклу «Норд -Ост», а таксама служачыя тэатру.

Экстрэмісты патрабавалі спыніць баявыя дзеяньні ў Чачэніі і вывесьці з яе тэрыторыі ўсе фэдэральныя войскі.

На досьвітку 26 кастрычніка 2002 году байцы спэцназу правялі апэрацыю па вызваленьні закладнікаў, ужыўшы нэрвова-паралітычны газ, склад якога да гэтага часу не раскрыты.

Загінулі 130 закладнікаў. Былі забітыя каля 50 баевікоў, траіх затрымалі і затым судзілі.

Асноўныя жалобныя мерапрыемствы ў Маскве адбудуцца 26 кастрычніка. Па традыцыі ў гэты дзень сваякі ахвяр тэракту зьбіраюцца перад уваходам у будынак Тэатральнага цэнтру на Дуброўцы і запальваюць сьвечкі ў памяць аб загінуўшых.
XS
SM
MD
LG