Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыедуць прадстаўнікі МЗС Польшчы і Швэцыі

абноўлена

24 кастрычніка Менск з двухдзённым візытам наведаюць прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў Польшчы і Швэцыі.

Як паведамілі ў амбасадзе Швэцыі, са швэдзкага боку ў дэлегацыю ўвойдзе пасол «Усходняга партнэрства» МЗС Марцін Хагстрэмі гендырэктар палітычнага дэпартамэнту МЗС Турб’ёрн Сульстрэм. З польскага боку — палітычны дырэктар міністэрства Яраслаў Браткевіч, упаўнаважаная міністра замежных спраў па справах «Усходняга партнэрства» Бэата Пэнкса і намесьнік дырэктара Ўсходняга дэпартамэнту МЗС Конрад Паўлік, паведамілі БелаПАН у амбасадзе Польшчы.

У іх заплянаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў і Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.

Пра тое, што напярэдадні саміту «Ўсходняга партнэрства» ў Вільні адбудзецца такі візыт, паведамілі міністры замежных спраў Польшчы — Радаслаў Сікорскі і Швэцыі — Карл Більт у сумесным артыкуле, апублікаваным 21 кастрычніка ў шэрагу СМІ.

Паведамлялася, што Сікорскі, Більт і іншыя высокапастаўленыя прадстаўнікі Польшчы і Швэцыі перад самітам маюць намер наведаць сталіцы дзяржаў «Усходняга партнэрства» — Кішынёў, Кіеў, Тбілісі, Баку, Ерэван і Менск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG