Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Службоўца Белага дому звольнілі з-за запісаў у Twitter


Высокапастаўлены службовец Белага дому быў выпраўлены ў адстаўку пасьля таго, як высьветлілася, што ён на працягу двух гадоў распаўсюджваў у сетцы Twitter сакрэтную інфармацыю.

Джофі Джозэф, дырэктар аддзелу ядзернага раззбраеньня Рады нацыянальнай бясьпекі, вёў Twitter-экаўнт @NatSecWonk, у якім пакідаў абразьлівыя камэнтары на адрас вядомых асоб і публікаваў інсайдэрскую ведамасную інфармацыю.

У прыватнасьці, у кастрычніку ён раскрытыкаваў былога дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан, адзначыўшы, што яна мае «мала палітычных цэляў і не трапляе па іх».

Сам чыноўнік ужо прызнаўся, што шкадуе аб сваіх твітах.
XS
SM
MD
LG