Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завялі крымінальную справу супраць быхаўскага вэртыкальніка


Пракуратура Магілёўскай вобласьці завяла крымінальная справа супраць першага намесьніка старшыні Быхаўскага раённага выканаўчага камітэту. Яго вінавацяць у перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

Старэйшы памочнік пракурора вобласьці Ала Кузьняцова паведаміла БелаПАН: чыноўнік незаконна выкарыстоўваў службовы аўтамабіль арганізацыі, якая яму падпарадкоўваецца, на гэтым аўто ён патрапіў у ДТЗ, а пасьля загадаў падначаленай арганізацыі аплаціць рамонт машыны.

Крымінальную справу распачалі 17 кастрычніка, аднак вядома пра гэта стала толькі сёньня.

Афіцыйны сайт Быхаўскага райвыканкаму паведамляе, што першым намесьнікам старшыні працуе Ігар Скалуба.
XS
SM
MD
LG