Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнка згодная на «частковае памілаваньне»


Юлія Цімашэнка
Юлія Цімашэнка

Экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка, якая адбывае сямігадовы тэрмін зьняволеньня, згодная на варыянт «частковага памілаваньня» — на час лячэньня за мяжой.

Пра гэта заявіў сёньня кіраўнік апазыцыйнай парлямэнцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк. Паводле яго, для магчымасьці лячэньня Цімашэнкі за мяжой яна павінна быць памілаваная, што зьяўляецца адным з патрабаваньняў Эўрапейскага Зьвязу.

Яцанюк таксама сказаў, што ў Вярхоўнай Радзе не існуе ніводнага законапраекту ад Партыі рэгіёнаў ці ад прэзыдэнта Украіны аб магчымасьці лячэньня за мяжой асуджаных. Да гэтага паведамлялася, што прэзыдэнт Віктар Януковіч заявіў пра гатоўнасьць падпісаць закон, які дазволіць Цімашэнцы выехаць на лячэньне за мяжу, калі такі дакумэнт ўхваліць парлямэнт краіны.

На сёньняшняй сустрэчы зь Януковічам, якая адбылася ў Кіеве, міністры замежных спраў Польшчы і Швэцыі заклікалі ўкраінскія ўлады перастаць «блефаваць» і дасягнуць пагадненьня аб вызваленьні Юліі Цімашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG