Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стакгольм. Разглядаюць апэляцыю ў справе Класкоўскай


Вольга Класкоўская

Вольга Класкоўская

23 кастрычніка ў Стакгольме суд пачне разглядаць апэляцыю па справе Вольгі Класкоўскай. Паседжаньні будуць доўжыцца 3 дні — да 25 кастрычніка.

«Яна мне напісала, што будзе гаварыць толькі па справе і ня будзе зважаць на эмацыйны бок справы і тых абставінаў, у якіх яна апынулася», — заявіла Радыё Свабода Людміла Класкоўская, маці Вольгі.

Незадоўга да паседжаньня Класкоўская памяняла адваката. Цяпер Вольгу будзе абараняць Томас Нільсан.

Вольгу Класкоўскую затрымалі ў Швэцыі 30 сакавіка і абвінавацілі ў замаху на забойства мужа — швэдзкага грамадзяніна Гёкая Бэзгіна. Суд, які адбыўся 23 жніўня, прысудзіў Вользе восем гадоў турмы. Таксама яна павінна выплаціць былому мужу кампэнсацыю ў 110 тысяч швэдзкіх крон.
XS
SM
MD
LG