Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У заходніх рэгіёнах вобласьці — Глыбокім, Паставах, Шаркоўшчыне — сьнег, які выпаў увечары 21 кастрычніка, ляжыць і дагэтуль.

У Аршанскім і Бешанковіцкім раёнах ураньні 22 кастрычніка ён пачаў раставаць — сярэдняя тэмпэратура тут ад 2–3 градусы цяпла.

Сьнег стаў нечаканасьцю для мясцовых жыхароў: сыноптыкі прагназавалі ў 20-х чыслах кастрычніка «бабіна лета», абяцалі дзённую тэмпэратуру больш за +10 градусаў. Цяпер, паводле прагнозаў сыноптыкаў, на Віцебшчыну прыйдуць дажджы. Сьнегу больш пакуль не абяцаюць.



XS
SM
MD
LG