Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі з 1 лістапада падвышаюцца пэнсіі.

Пра гэта паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

Працоўныя пэнсіі грамадзян павялічацца ў сярэднім на 5,1%.

Сярэдняя пэнсія па ўзросьце складзе Br2 млн. 295 тыс. Падвышэньне пэнсій закране 2,4 млн. чалавек.

Выдаткі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі на выплату пэнсій у павышаных памерах зь лістапада павялічацца на Br274, 3 млрд. у разьліку на месяц.

У ліпені пэнсіі падвышаліся прыкладна на 11%.
XS
SM
MD
LG