Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто акрамя журналістаў і палітолягаў глядзіць шматгадзінныя прэсавыя канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі? Ці гаворыць ён падчас прэсавых канфэрэнцый нешта новае? Паводле якога крытэру падбіраюць журналістаў на сустрэчы з Лукашэнкам? Чаму кіраўнік Беларусі зрэдку сустракаецца з журналістамі незалежных СМІ? Ці баіцца ён вострых пытаньняў пра зьніклых, карупцыю і прыватнае жыцьцё? Ці можна гаварыць, як Павал Шарамет, пра лакейскую журналістыку на прэсавых канфэрэнцыях Лукашэнкі, калі журналісты апладзіруюць пры словах пра расстрэл бяз суду і сьледзтва? Што здарыцца, калі журналісты праігнаруюць прэсавыя канфэрэнцыі Лукашэнкі?

Гэта ды іншае ў «Свабодзе бяз гальштукаў» абмяркоўваюць журналіст Эўрарадыё Зьміцер Лукашук, які задаваў вострыя пытаньні Аляксандру Лукашэнку пасьля выбараў 2010 году, і аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст. Вядучая — Ганна Соўсь.

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG