Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 кастрычніка: прэсавая канфэрэнцыя вызваленага Севярынца


Павал Севярынец пасьля выхаду на волю

Павал Севярынец пасьля выхаду на волю

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У Менску ў офісе партыі БНФ — прэсавая канфэрэнцыя сустаршыні Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца. Пачатак а 18.30.

У Малой залі філярмоніі (пр-т Незалежнасьці, 50) ансамбль салістаў «Клясык-авангард» выконвае «Лісты пра музыку» Міхала Клеафаса Агінскага. Вядучы канцэрту — Віктар Скарабагатаў. Пачатак а 19-ай.

У галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — адкрыцьцё культурна-асьвеьніцкага праекту «Беларусь і ААН: гісторыя і сучаснасьць». Пачатак а 19-ай.

Лёндан — працяг эўрапейскага турнэ дзяржсакратара ЗША Джона Керы, сустрэча зь лідэрамі сірыйскай апазыцыі.

Брусэль — саміт міністраў абароны краінаў НАТА.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1721 — Расея аб’яўленая імпэрыяй, Пётар І стаў імпэратарам.

1947 — Індыя і Пакістан пачалі вайну за Кашмір.

1988— У Вільні пачаўся ўстаноўчы збезд Літоўскага руху за перабудову («Саюдзіс»)

У гэты дзень нарадзіліся

1811 — Фэрэнц Ліст, вугорскі кампазытар і піяніст.

1844 — Сара Бэрнар, француская актрыса

1870 — Іван Бунін, расейскі пісьменьнік.

1919 — Раіса Жук-Грышкевіч, актыўная дзяячка беларускай эміграцыі .

1922 — Леў Яшын, савецкі футбаліст

1933 — Ігар Дабралюбаў, беларускі рэжысэр, сцэнарыст (памёр у 2010). Аўтар фільмаў «Па сакрэту ўсяму сьвету», «Расклад на пасьлязаўтра», «Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва», «Белыя росы» ды іншых.

У гэты дзень памерлі

1883 — Майн Рыд, ірляндзскі і амэрыканскі пісьменьнік.

1937 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік.

2010 — Павал Лойка, беларускі гісторык.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Я бясконца стаўлю перад сабой розныя мэты, каб ня даць сябе сарвацца з ланцуга».

Сара Бэрнар
XS
SM
MD
LG