Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Параненых з Валгаграду забіраюць спэцыяльным самалётам


Людзі каля аўтобусу, пацярпелага ад выбуху

Людзі каля аўтобусу, пацярпелага ад выбуху

Самалёт міністэрства надзвычайных сітуацый Расеі прыбыў у Валгаград для эвакуацыі цяжкапараненых у выніку выбуху аўтобусу для лячэньня у Маскву.

Самалаёт абсталяваны спэцыяльнымі модулямі, якія дазваляюць аказваць пацярпелым кваліфікаваную мэдыцынскую дапамогу і ў часе палёту.

Выбух у аўтобусе следчыя кваліфікавалі як тэракт. Як удакладняецца, у выніку выбуху загінулі 6 чалавек і жанчына-сьмяротніца. Прадстаўнік Сьледчага камітэту Расеі Ўладзімір Маркін паведаміў, што выбух магла зрабіць 30-гадовая ураджэнка Дагестану. Паводле сьведчаньняў, выбух прагрымеў адразу пасьля таго, як у аўтобус увайшла жанчына ў хіджабе. Колькасьць пацярпелых павялічылася да 33, зь іх 28 чалавек шпіталізаваныя.
XS
SM
MD
LG