Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігара Аліневіча пакаралі за тое, што скарыстаўся законным правам


Маці палітвязьня Ігара Аліневіча Валянціна Аліневіч даведалася пра сапраўдную прычыну, дзеля якой яе сына кінулі ў карцэр у дзень 30-годзьдзя.

«Яго пакаралі не таму, што пайшоў на вучобу, а таму, што ня выйшаў на працу. Там у іх правіла, што тыя, хто вучыцца ў ПТУ, ад працы вызваляюцца аўтаматычна. Бо вучоба ў ПТУ — увечары, і сумяшчаць яе з працай вельмі складана,» — распавяла Свабодзе Валянціна Аліневіч.

«Ён не хадзіў на працу з 1 верасьня, як пачаў вучыцца. І, відаць, вырашылі, што гэта для яго занадта вялікая льгота. Яму сказалі, што тыя, у каго ёсьць непагашаны пазоў, тыя мусяць працаваць ці працаваць і вучыцца... Карацей, паўсюль нейкія перашкоды ствараюць. Спачатку ўзялі на вучобу і вызвалілі ад працы, а тут зноў перадумалі».

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня за напады на будынкі, чаго ў судзе ён не прызнаў. Адбывае пакараньне ў калёніі ў Наваполацку, дзе ён пачаў навучацца на краўца.
XS
SM
MD
LG