Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Французы пакрыўдзіліся на ЗША


Пасла ЗША ў Парыжы тэрмінова выклікалі для тлумачэньняў у Міністэрства замежных спраў Францыі ў сувязі з інфармацыяй аб праслухоўваньні тэлефонных размоваў францускіх грамадзянаў.

Газэта Le Monde сёньня напісала, што ў пэрыяд зь леташняга 10 сьнежня да сёлетняга 8 студзеня Агенцтва Нацыянальнай бясьпекі ЗША праслухала больш за 70 мільёнаў званкоў, а таксама прачытала мноства тэкставых паведамленьняў.

Аўтары публікацыі спасылаюцца на дадзеныя былога кантрактніка амэрыканскіх спэцслужбаў Эдварда Сноўдэна. Паводле Le Monde, дадзеныя Сноўдэна дазваляюць меркаваць, што акрамя асобаў, якія падазраюцца ў тэрарызьме, праслухоўвалі размовы высокапастаўленых францускіх палітыкаў і бізнэсоўцаў.

Міністар унутраных спраў Францыі Мануэль Вальс назваў інфармацыю «шакуючай», дадаўшы, што сачэньне з боку дзяржавы-саюзьніка Францыі цалкам непрымальнае. Прэм’ер-міністар Жан-Марк Эйро таксама выказаў сваё абурэньне і запатрабаваў, каб Злучаныя Штаты далі дакладныя тлумачэньні і абгрунтавалі прычыны падобных дзеяньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG