Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Валгаградзе прызнаны тэрактам


У салёне пасажырскага аўтобуса ў Валгаградзе, дзе ў выніку выбуху загінулі прынамсі шэсьць чалавек, спрацавала бомба, паведамляе Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расеі.

У аўтобусе спрацавала «неўстаноўленая выбуховая прылада», гаворыцца ў паведамленьні.

Раней у мясцовай паліцыі заявілі, што першапачаткова названая вэрсія здарэньня — выбух газу — магла быць заўчаснай, перадаваў Інтэрфакс.

Як мінімум 18 чалавек пацярпелі, некаторыя зь іх — у крытычным стане. У МНС Расеі паведамілі, што гатовыя самалётам даставіць пацярпелых у Маскву на лячэньне.

На дадзены момант Сьледчы камітэт Расеі распачаў справу паводле артыкула «забойства».
XS
SM
MD
LG