Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія міністры завітаюць у Менск


У СМІ зьявіўся артыкул міністра замежных справаў Швэцыі Карла Більдта і міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага, якія напярэдадні трэцяга саміту «Ўсходняга партнэрства» ў Вільні накіроўваюцца ў паездку ва ўсе сталіцы краінаў «партнэрства»: Кішынэў, Кіеў, Тбілісі, Баку, Ерэван і Менск.

Міністры зьбраюцца распавесьці ў сталіцах пра дасягненьні і хібы «Партнэрства» за пяць гадоў, якія прайшлі ад часу яго падпісаньня ў 2008 годзе. Яны паведамляюць, што завяршылася праца над пагадненьнямі аб асацыяцыі і зонах вольнага гандлю з Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай, падпісана некалькі пагадненьняў аб спрашчэньні візавага рэжыму.

Разам з тым яны падкрэсьліваюць, што для поўнай рэалізацыі праграмы партнэрства патрабуецца адданасьць агульным каштоўнасьцям. У сувязі з гэтым міністры нагадваюць, што Эўразьвяз патрабуе ад Беларусі вызваленьня палітвязьняў і заклікае пазьбягаць практыкі «выбарачнага правасудзьдзя».

Міністры зьвяртаюцца да досьведу краін, якія нядаўна далучыліся да Эўразьвязу і робяць выснову, што эўраінтэграцыя становіцца рухавіком рэформаў. Аднак яшчэ раз падкрэсьліваюць, што «ўсе, ад Менску на паўночным захадзе і да Баку на паўднёвым усходзе мусяць зразумець, што іх будучыня вырашаецца там, а не ў Варшаве, Стакгольме ці Брусэлі».

Напярэдадні інтэрнэт-выданьне Neweasterneurope апублікавала табліцу, складзеную паводле ацэнак экспэртаў, якая дэманструе стан справаў у краінах — удзельніцах «Усходняга партнэрства», і паказвае, што патрабуе большай увагі з боку эўрапейскіх палітыкаў.

Жаданьне палітычнай эліты інтэгравацца ў эўрапескія структуры Стасункі з ЭЗ Стан грамадз. суп-ці Вярш. права Эк. рэформы Правы чалавека Празрыстасьць уладных інстытуцый Б-ба з карупцыяй Агульны рэйтынг
БЕЛАРУСЬ 1.4 1.3 2.1 1.5 2 1.4 1.9 2.1 1.7
УКРАІНА 3.2 3 3.7 1.8 2.5 2.6 2.2 1.6 2.6
МАЛДОВА 2.2 1.6 3.9 3.8 3.2 2.8 3 3.4 3
АРМЭНІЯ 2.9 2.3 2.8 3.1 2.8 2.1 2.6 2.4 2.6
АЗЭРБАЙДЖАН 1.8 2.7 2.3 1.7 2.7 1.6 2.1 1.6 2
ГРУЗІЯ 4.1 3.8 3.5 2.9 3.6 3.2 3 3.4 3.4
Сярэдняя адзнака 2.5 3 2.5 2.8 2.25 2.5 2.4 2.6
XS
SM
MD
LG