Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат лічыць, што Архана Зэйналава трэба выпусьціць


Адвакат Архана Зэйналава, якога абвінавачваюць у забойстве масквіча Ягора Шчарбакова, абскардзіў яго арышт. Дата разгляду скаргі судом пакуль не прызначаная.

На мінулым тыдні на рашэньне суду грамадзянін Азэрбайджану Архан Зэйналаў быў узяты пад варту да 10 сьнежня. Яму выстаўленае абвінавачваньне ў забойстве з хуліганскіх памкненьняў.

Зэйналаву пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне. Сваёй віны ён не прызнае. Азэрбайджанскія ўлады, камэнтуючы арышт Зэйналава , абвінавацілі расейскі бок у «неадэкватнасьці» і незахаваньні прэзумпцыі невінаватасьці .

Паводле вэрсіі сьледзтва, у ноч на 10 кастрычніка у маскоўскім раёне Бірулёва Зэйналаў сьмяротна параніў 25-гадовага Ягора Шчарбакова, што справакавала масавыя беспарадкі. Былі затрыманыя каля 400 чалавек, чацьвярым прад’яўленыя абвінавачваньні ў хуліганстве. Паліцыя правяла рэйды супраць мігрантаў, затрымаўшы ня менш як паўтары тысячы чалавек.
XS
SM
MD
LG