Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што рабіць, каб дзеці былі паслухмянымі?


Ru

Ru

Прызвычаіць дзіця хадзіць спаць у адзін і той самы час можа быць клопатнай задачай для бацькоў, але гэты клопат потым апраўдвае сябе лепшымі паводзінамі дзіцяці.

Гэткая выснова вынікае з досьледу, які нядаўна быў апублікаваны ў часопісе Pediatrics.

Навукоўцы вывучылі спальныя навыкі больш за 10 тысяч дзяцей ва ўзросьце трох, пяці і сямі гадоў і параўналі іх з вынікамі тэстаў, у якіх вымяраліся здольнасьць дзяцей да вырашэньня праблемаў, схільнасьць да гіпэрактыўнасьці і эмацыянальныя праблемы. Дзеці, якія хадзілі спаць нерэгулярна, як правіла паказвалі горшыя вынікі па ўсіх тэстах.

Нерэгулярны час начнога адпачынку, як лічаць навукоўцы, разладжвае сутачны біярытм дзіцяці і можа прывесьці да праблемаў з засынаньнем і да пазбаўленьня сну.

«Мы ведаем, што раньняе разьвіцьцё дзяцей мае глыбокі ўплыў на здароўе і добрае самаадчуваньне на працягу ўсяго іх далейшага жыцьця. Адсюль вынікае, што парушэньні сну, асабліва калі яны адбываюцца ў ключавыя моманты ў разьвіцьці арганізму, могуць мець сур’ёзнае пажыцьцёвае ўзьдзеяньне на здароўе чалавека,» — лічыць Івон Кэлі, адзін з суаўтараў дасьледаваньня і прафэсар Унівэрсытэцкага каледжу ў Лёндане.

Аднак гэткія адмоўныя эфэкты парушэньня рэгулярнага сну магчыма выправіць. У дзяцей, якія вярнуліся да рэгулярнага распарадку засынаньня і прабуджэньня, вынікі тэстаў іхных паводзін паляпшаліся.
XS
SM
MD
LG