Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая прэс-канфэрэнцыя Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка на прэс-канфэрэнцыі для расейскіх СМІ

Аляксандар Лукашэнка на прэс-канфэрэнцыі для расейскіх СМІ

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца 21 кастрычніка ў Менску з кіраўнікамі сродкаў масавай інфармацыі краін СНД, паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

25 кастрычніка ў Менску пройдзе саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД у рамках старшынёўства Беларусі ў судружнасьці.

11 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка правёў прэсавую канфэрэнцыю для журналістаў расейскіх рэгіянальных СМІ. Адказваючы на пытаньні журналістаў Лукашэнка заявіў, што гатовы «забраць» Калінінградзкую вобласьць Расеі і зрабіць там «квітнеючы край».

Таксама Лукашэнка заявіў, што не зьбіраецца зачыняць «калійную» крымінальную справу ў дачыненьні да расейскага сэнатара і бізнэсоўца Сулеймана Керымава й іншых топ-мэнэджараў Беларускай калійнай кампаніі.

Лукашэнка сказаў, што ён савецкі чалавек: «Я адзіны дэпутат, які галасаваў у нашым парлямэнце супраць развалу Савецкага Саюза».

Паводле кіраўніка краіны, «беларусы расьпешчаны дзяржавай і ў Беларусі толькі лянівы можа не зарабіць грошы».

Таксама Лукашэнка прызнаўся, што распавядае малодшаму сыну перад сном пра Сталіна і Гітлера.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG