Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Каіры невядомыя расстралялі коптцкае вясельле


Копцкі патрыярх Александрыйскі Феадор II (Тавадрос)

Копцкі патрыярх Александрыйскі Феадор II (Тавадрос)

Невядомыя ў масках адкрылі агонь па вясельнай цырымоніі, якая праходзіла ў коптцкай царкве ў Каіры, трое чалавек загінулі.

Паводле відавочцаў, узброеныя людзі пад’ехалі на матацыклах, пачалі страляць па людзях, якія выходзілі з царквы.

Па дадзеных паліцыі, некалькі чалавек параненыя, а сярод забітых — васьмігадовая дзяўчынка.

Ніводная з груповак дагэтуль не ўзяла адказнасьць за напад, перадае ВВС. Інцыдэнт адбыўся ў Гізе — каірскім прыгарадзе, дзе разьмешчаны замежныя амбасады.

Эгіпэцкія мэдыі цытуюць коптцкага сьвятара Бешая Лафці, які заявіў, што з канца чэрвеня царква заставалася без паліцэйскай аховы.

Абшчына хрысьціян-коптаў у Эгіпце ўжо ня раз была мішэньню ісламістаў, якія лічаць, што копты датычныя да зьвяржэньня прэзыдэнта Махамэда Мурсі ў ліпені сёлета.

Калі камандуючы эгіпэцкім войскам генэрал Абдул Фатах Сісі абвясьціў па тэлебачаньні пра адхіленьне Мурсі, копцкі патрыярх Александрыйскі Феадор II (Тавадрос) стаяў побач зь ім.

Феадор II заявіў тады, што прапанаваны вайскоўцамі плян далейшых дзеяньняў распрацаваны паважанымі людзьмі, якія дзейнічаюць у лепшых інтарэсах Эгіпту.

Самому патрыярху пасьля гэтага ісламісты ня раз пагражалі расправай, па краіне прайшла хваля забойстваў хрысьціян-коптаў, а іх жыльлё, а таксама крамы і офісы падвергліся нападам.

Хрысьціяне-копты складаюць каля 10% насельніцтва ў Эгіпце, дзе бальшыня — мусульмане.
XS
SM
MD
LG