Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФCБ хоча максымальна кантраляваць інтэрнэт у Расеі


Да 1 ліпеня 2014 года ўсе інтэрнэт - правайдэры абавязаныя ўсталяваць абсталяваньне для запісу і захоўваньня інтэрнэт – трафіку, адзначаецца ва ўзгодненым спэцслужбамі праекце загаду Мінкомсвязі.

Спэцслужбы атрымаюць прамы доступ да баз дадзеных інтэрнэт -правайдэраў і змогуць адсочваць тэлефонныя нумары, IP -адрасы, уліковыя запісы ў сацыяльных сетках, адрасы электроннай пошты і месцазнаходжаньне карыстальнікаў інтэрнэту.

Апэратары сувязі, сярод якіх «Вымпелком», заяўляюць, што некаторыя палажэньні праекта загаду парушаюць гарантаванае канстытуцыяй права на недатыкальнасьць прыватнага жыцьця, абмежаваньне якога дапускаецца толькі на падставе рашэньня суда. Акрамя таго, дакумэнт супярэчыць фэдэральнаму закону «Аб апэратыўна - вышуковай дзейнасьці».
XS
SM
MD
LG