Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэа: Як студэнты ў Эгіпце б'юцца з паліцыяй


Эгіпэт: Бойкі з паліцыяй
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:39 0:00

Эгіпэт: Бойкі з паліцыяй

У сталіцы Эгіпту Каіры ў нядзелю адбыліся сутычкі паміж студэнтамі вядучага ісламскага ўнівэрсытэту Аль-Ажар, прыхільнікамі зрынутага прэзыдэнта Мухамада Мурсі і паліцыяй.

Каля трох тысячаў студэнтаў выйшлі на дэманстрацыю супраць ваенных; некалькі зь іх перакрылі галоўны шлях да ўнівэрсытэцкага мястэчка і закідалі сілавікоў камянямі, тыя адказвалі раздражняльным газам.

Аб пацярпелых пакуль не паведамлялася.

Прыхільнікі Мурсі ладзяць пратэсты з патрабаваньнямі вярнуць яму ўладу ад самага часу яго адхіленьня ад пасады вайскоўцамі зь ліпеня. У сутыкненьнях, зьвязаных з гэтымі выступамі, загінулі больш за тысячу чалавек, пераважна з шэрагаў саміх ісламістаў, яшчэ больш за дзьве тысячы сябраў ўмеркаванага ісламісцкага руху «Браты-мусульмане», зь якога паходзіць і сам Мурсі, арыштаваныя.

Самога Мухамада Мурсі, які знаходзіцца пад вартай у неабвешчаным месцы, павінны судзіць больш чым праз два тыдні, 4 лістапада, па абвінавачваньнях у падбухторваньні да забойстваў дэманстрантаў супраць яго ля прэзыдэнцкага палаца ў час, калі ён быў на пасадзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG