Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі дзяцей зганяюць на мерапрыемствы, прысьвечаныя Алімпіядзе


Выстава расейскага мастака Васіля Слонава, прысьвечаная будучай Алімпіядзе

Выстава расейскага мастака Васіля Слонава, прысьвечаная будучай Алімпіядзе

У Яраслаўлі школьнікаў і іх бацькоў прымушаюць браць удзел у мерапрыемствах, прысьвечаных сустрэчы алімпійскага агню. Як паведамляецца на сайце «Эхо Москвы», адпаведны загад адміністрацыі адной са школ апублікавала ў Facebook маці аднаго з вучняў.

Аркушык з аб’явай быў прымацаваны стэплерам да старонкі школьнага дзёньніка. У аб’яве гаворыцца, што прысутнасьць школьнікаў і іх бацькоў на мерапрыемстве, прысьвечаным сустрэчы алімпійскага агню, абавязкова.

Прэзыдэнт Аргкамітэту Сочы-2014 Дзьмітры Чарнышэнка напісаў у твітэры — у адказ на пытаньне «Эхо Москвы», што інфармацыя будзе праверана і прымусу быць не павінна.

Адзначаецца, што паведамленьні пра прымус да ўдзелу ў алімпійскіх мерапрыемствах паступалі і зь іншых расейскіх абласьцей.
XS
SM
MD
LG