Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жаўнеры Беларускай краёвай абароны на прэзэнтацыі фільму «пра беларускіх камандас»


Прэзэнтацыя фільму ў Глыбокім

Прэзэнтацыя фільму ў Глыбокім

18 кастрычніка ў менскай Арт Сядзібе і 19 кастрычніка ў Глыбокім адбылася прэзэнтацыя стужкі Антося Цялежнікава «Праклятыя і забытыя», зьнятага для тэлеканалу Белсат.

Спачатку стужку паказалі ў Менску. У «Арт Сядзібе» сабраліся тры дзясяткі асобаў. Пасьля прагляду адбылася дыскусія з удзелам рэжысэра і некаторых герояў фільму.

Мастак Алесь Пушкін прэзэнтаваў адну з карцінаў партрэтнай серыі «Беларускі рэзыстанс», зь якой зьвязаная адна зь сюжэтных лініяў фільму. Гэта партрэт антысавецкага партызана Яўгена Жыхара.

На імпрэзе прысутнічалі і людзі ў форме жаўнераў Беларускай краёвай абароны. Адзеньне стварылі беларускія рэканструктары.

Антось Цялежнікаў адзначыў, што гэты пэрыяд беларускай гісторыі нельга разглядаць у чорна-белых фарбах, з савецкімі штампамі.


«Героі, асобы, якія выступалі за свабоду, незалежнасьць Беларусі, былі з абодвух бакоў. Часта даводзілася рабіць складаны выбар. У кагосьці ён быў сьвядомы, у іншага — вымушаны. Яны рабілі, што маглі на той момант. Напрыклад, многія сябры БНП разглядалі нямецкую дывэрсійную школу „Дальвіц“ папросту як матэрыяльна-тэхнічную базу» — цытуе Белсат Антося Цялежнікава.





19-га кастрычніка адбыўся паказ фільму ў Глыбокім.

Частка 1




Частка 2

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG