Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злучаныя Штаты прыступілі да перадыслякацыі свайго вайсковага транзытнага цэнтра з Кіргызстану ў Румынію.

Пра гэта паведаміла міністэрства абароны ЗША .

Паводле Пэнтагону, перамяшчэньне транспартнага цэнтра Манас ў Кіргызстане, які выкарыстоўваецца для перакіданьня грузаў і вайскоўцаў у Аўганістан, будзе завершана да ліпеня 2014 года. Да гэтага часу мінае тэрмін дзеяньня двухбаковага пагадненьня паміж Вашынгтонам і Бішкекам.

Як адзначаецца ў заяве, Злучаныя Штаты цэняць падтрымку, якую Бішкек аказаў амэрыканскім і кааліцыйным сілам у Аўганістане, і з павагай ставяцца да яго рашэньня завяршыць дзеяньне пагадненьня.

Новы транзытны цэнтар будзе разьмешчаны на ваенна-паветранай базе імя Міхаіла Когэлнічану на румынскім ўзьбярэжжы Чорнага мора. Паводле падпісанага паміж Вашынгтонам і Бухарэстам ў 2005 годзе пагадненьня, ЗША будуць выкарыстоўваць гэтую і яшчэ некалькі баз на тэрыторыі Румыніі для складаваньня і перакіданьня ваеннага абсталяваньня, а таксама для вучэбнай падрыхтоўкі вайскоўцаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG